Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сырыі амніставаў арыштаваных


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад амніставаў сёньня ўсіх арыштаваных у часе апошніх падзеяў дэманстрантаў за выключэньнем тых, хто зьдзейсьніў злачынствы адносна дзяржавы і грамадзян. Тэкст указу прэзыдэнта абнародавала тэлестанцыя “Сурыя”. Гэты крок сірыйскага лідара адбыўся ўсьлед за абвяшчэньнем новага складу ўраду. У бліжэйшыя гадзіны і ў пятніцу чакаюцца масавыя дэманстрацыі ў падтрымку Асада і абвешчанага ім курсу на ўсеабдымныя палітычныя, адміністратыўныя і эканамічныя рэформы. Улады таксама прынялі рашэньне адмяніць рэжым надзвычайнага становішча, правесьці судовую рэформу, прыняць новыя законы аб палітычных партыях і друку, павысіць зарплаты і пэнсіі, палепшыць сацыяльнае і мэдыцынскае страхаваньне.
XS
SM
MD
LG