Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіеўскім мэтро адбой трывогі


Падазроны пакет, які быў знойдзены на станцыі мэтро “Унівэрсытэт” у Кіеве не ўяўляў пагрозы. У папяровым пакеце з рэстарана хуткага харчаваньня былі знойдзеныя рэшткі ежы, стары мабільны тэлефон і некалькі дратоў. Дагляд пакета правялі з дапамогай спэцыяльнага робата, які не выявіў выбуховых рэчаў. Пасьля таго, як у 17:40 падазроны пакет знайшоў супрацоўнік міліцыі, усе пасажыры былі эвакуяваныя, а станцыя закрытая. Мяркуецца, неўзабаве яна адновіць працу. Сьледчая група яшчэ працягвае працу на месцы.

XS
SM
MD
LG