Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Newsweek: Кадафі ахоўваюць цнатліўкі, Лукашэнка выдае сельскагаспадарчыя экспэртызы, а Кім Чэн Ір забаўляецца з “брыгадамі радасьці”


Апошняе выданьне тыднёвіка Newsweek зьмясьціла “Сьпіс дэспатаў”, у якім знаходзіцца 10 дзяржаўных кіраўнікоў, успрыманых у сьвеце наогул як аўтакраты, дыктатары або тыраны.

У сьпіс уваходзяць Муамар Кадафі зь Лібіі, Кім Чэн Ір з Паўночнай Карэі, Аляксандар Лукашэнка зь Беларусі, Робэрт Мугабэ зь Зімбабвэ, Башар Аль-Асад з Сырыі, Тан Швэ зь Бірмы, Амар Аль-Башыр з Судану, Гурбангулы Бэрдымухамэдаў з Туркмэністану, Іслам Карымаў з Узбэкістану і Тэадора Абіянг з Экватарыяльнай Гвінэі.

“Сьпіс дэспатаў” мае выразны гумарыстычны ўхіл, паколькі героі гэтага сьпісу характарызуюцца часопісам праз такія прыкметы як, напрыклад, “мянушка”, “загана”, “адметная рыса”, “найгоршае злачынства”, “несумленныя даходы”, “прызнаны ў сьвеце сябрук”, “інтэлектуальны занятак”, “слабасьць”.

Характарыстыка Аляксандра Лукашэнкі па гэтых прыкметах, паводле часопіса Newsweek, выглядае наступным чынам: мянушка – Бацька нацыі, загана – катаньне на роліках, адметная рыса – сталінскія вусы, найгоршае злачынства – маштабныя парушэньні правоў чалавека, несумленныя даходы – 9 мільярдаў даляраў асабістай фартуны паводле WikiLeaks, інтэлектуальны занятак – сельскагаспадарчы экспэрт, слабасьць – любіць песьні пра сябе.

Са “Сьпісу дэспатаў” чытачы Newsweek’а могуць дазнацца, напрыклад, што Кім Чэн Ір мае слабасьць да “брыгадаў радасьці”, якія складаюцца з гімназістак; Муамар Кадафі падбірае ў сваю асабістую ахову адно стоадсоткава цнатлівых дзяўчат; Іслама Карымава абвінавачваюць у тым, што ён варыць сваіх апанэнтаў; а пра Тэадора Абіянга ўсе думаюць, што ён сваіх апанэнтаў есьць (часопіс, аднак, не ўдакладняе – вараных, печаных ці сырых).

Даволі цікавым таксама выглядае прыкмета “прызнаны ў сьвеце сябрук” (legit pal) дэспата. У Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай графе запісаны папа Бэнэдыкт XVI, у Іслама Карымава – Стынг, а ў Тэадора Абіянга – Кандаліза Райс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG