Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У большасьці пацярпелых камбінаваныя траўмы


Усе цяжка пацярпелыя ў тэракце 11 красавіка атрымалі камбінаваныя траўмы, характэрныя пры выбухах, -- заявіў кіраўнік аддзелу траўмаў ізраільскай арміі Элон Гласбэрг у чацьвер на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, -- перадае Інтэрфакс.

«Звычайна цяжка пацярпелыя пры выбухах атрымліваюць траўмы ад пяці фактараў: ад выбуховае хвалі, паразы фрагмэнтамі, ад агню, пашкоджаньні ад падзеньня, баратраўмы», -- сказаў Э.Грасбэрг.

Ён дадаў, што ўсе цяжка пацярпелыя, якіх бачыла ізраільская дэлегацыя мэдыкаў, мелі паразы па ўсіх пяці фактарах.

Са словаў Э.Гласбэрга, большасьць траўмаў таксама было атрымана ў выніку паразы асколкамі. «Людзі з апёкамі знаходзяцца сярод асабліва пацярпелых. Іх прагнозы не такія добрыя, але я спадзяюся, што з улікам дапамогі яны выжывуць», -- сказаў Э.Гласбэрг.
XS
SM
MD
LG