Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея лічыць немэтазгодным накіраваньне дакладчыкаў АБСЭ для вывучэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі – заявіў намесьнік афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксей Сазонаў.

Група з 14 краінаў-удзельніц АБСЭ 6 красавіка актывавала Маскоўскі мэханізм АБСЭ, накіраваўшы паведамленчы ліст на імя сталага прадстаўніка Беларусі пры гэтай арганізацыі, нагадвае БелаПАН. У лісьце гаворыцца пра тое, што сытуацыя з правамі чалавека нясе сур’ёзную пагрозу выкананьню абавязаньняў АБСЭ ў аспэкце правоў чалавека. Аўтары ліста лічаць, што цяперашняя сытуацыя ў Беларусі робіць неабходным стварэньне і накіраваньне ў краіну місіі дакладчыкаў для вывучэньня сытуацыі на месцы і падрыхтаваньня бесстароньняга дакладу.

Расейскі бок не падтрымаў гэтага падыходу. Паводле Сазонава, у Расеі “ўзьнікаюць вялікія сумневы ў мэтазгоднасьці задзейваньня так званага Маскоўскага мэханізму АБСЭ ў адносінах да Беларусі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG