Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыстэма відэаназіраньня менскага мэтрапалітэну састарэла і не адпавядае патрабаваньням часу, мяркуе намесьнік міністра ўнутраных справаў РБ Яўген Палудзень. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс.

“Яе (сыстэму) трэба абнавіць, хоць гэта і дорага”, -- паведаміў у чацьвер на прэсавай канфэрэнцыі Я.Палудзень. У мэтро патрэбныя тэхнічныя навінкі. Да прыкладу, “у Кітаі, калі на 10-15 сэкундаў прадмет пакінуты без дагляду, сыстэма відэаназіраньня дае сыгнал і на месца кіруецца супрацоўнік аховы”, -- падкрэсьліў Яўген Палудзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG