Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Урокі абавязкова будуць зробленыя»


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён занепакоены тым, што менскі тэракт можа прывесьці да ўзлаванасьці людзей.

«Мяне хвалюе толькі адно: нам бы ў гэтай сувязі не азлобіцца, каб у нашых душах не пасеяць насеньне варожасьці, каб людзі не глядзелі коса адзін на аднаго», — адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацьвер з членамі сыноду Беларускай праваслаўнай царквы.

«Вось гэтую рысу нам ні ў якім разе нельга перайсьці, нам ні ў якім разе нельга перагнуць палку», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «адказваць павінны тыя, хто вінаваты, тым больш што гэтыя падзеі, на наша шчасьце, ня носяць сыстэмнага характару».

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што «ўрокі абавязкова будуць зробленыя, высновы ўжо робяцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG