Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: стан Мубарака стабільны


Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак
Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак
Стан здароўя былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака стабілізаваўся, аднак пакуль ён застаецца ў шпіталі. Пра гэта перадаюць эгіпецкія СМІ са спасылкай на мэдыкаў Шарм-эш-Шэйху. У аўторак Мубарак трапіў у шпіталь з гіпэртанічным крызам пасьля таго, як яго і ягоных сыноў дапыталі сьледчыя.

У сераду генэральная пракуратура выдала пастанову аб затрыманьні былога прэзыдэнта ў зьвязку з расьсьледаваньнем іх магчымай датычнасьці да карупцыйных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG