Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўгандзе разагналі дэманстрацыю


Ва Ўгандзе пры разгоне дэманстрацыі паліцыянтамі сёньня быў паранены ў руку і шпіталізаваны лідэр апазыцыі, былы кандыдат на прэзыдэнта Кіза Бесыджэ. Відавочцы кажуць, што паліцыя спрабавала палітыка затрымаць, але ягоныя прыхільнікі не далі зрабіць гэта.

У сталіцы Ўганды Кампале і іншых гарадох адбываюцца акцыі пратэсту супраць дарагавізны і падзеньня ўзроўню жыцьця. Дэманстранты высоўваюць і палітычныя патрабаваньні, заяўляючы, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у лютым былі сфальшаваныя. На выбарах Кіза Бесыджэ саступіў дзейнаму прэзыдэнту Ўганды Ёвэры Мусэвені.
XS
SM
MD
LG