Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стануць побач Беленькі і Янукевіч?


Ня клопат супрацоўніка СМІ даваць парады палітыкам, і гэты тэкст – толькі канстатацыя таго, што, як падаецца, апазыцыя – па гадзінах – губляе магчымасьць прадухіліць тое, што можа калі не назаўсёды, дык вельмі надоўга паставіць на ёй крыж.

…У 1998 годзе ўзьнікла пагроза, што Дом літаратара будзе ў пісьменьнікаў забраны і перададзены Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта. У тыя дні (я тады жыў у Нью-Ёрку) патэлефанаваў аднаму нашаму выдатнаму паэту.

Адзінае, што можа прымусіць Лукашэнку адступіць – гэта нейкая салідарная і вельмі гучная акцыя

– Паверце чалавеку, які правёў з Лукашэнкам чатыры гады ў адной залі, – казаў я, – адзінае, што можа прымусіць яго адступіць – гэта нейкая салідарная акцыя. Прычым акцыя нестандартная і вельмі гучная, пра якую б паведамілі маскоўскія СМІ, бо беларускія дзяржаўныя змоўчаць. Калі выйдуць і перакрыюць цэнтральны праспэкт, узяўшыся за рукі, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Віктар Казько, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў і яшчэ дзясяткі два літаратараў – перакрыюць хоць на пяць хвілінаў – пра гэта паведаміць праграма “Время”, напішуць газэты. І перад пагрозай большага скандалу (ня варты нейкі там будынак ягонага іміджу) Лукашэнка плюне, махне рукой і адчэпіцца.

Суразмоўца засумняваўся, ці “па статусе” народным паэтам і пісьменьнікам выходзіць зь пікетам, як якім-небудзь апазыцыйным хлопчыкам.

У адказ я сказаў, што ў свой час і народным дэпутатам не па статусе было распачынаць галадоўку.

З маім аргумэнтм суразмоўца нібыта згадзіўся, але прывёў свой:

– А ты ўяўляеш, што за рукі ўзяліся Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч?

Ведаючы даўнія адносіны двух выдатных паэтаў, я сапраўды такога ўявіць ня мог.

Канфлікт той пісьменьнікі паспрабавалі вырашыць традыцыйна. Да Лукашэнкі пайшла прадстаўнічая дэлегацыя знаных літаратараў – у спадзяваньні прывесьці аргумэнты, пераканаць, дагрукацца да сумленьня. Літаратары выслухалі натацыю – з кім з палітыкаў ня варта сябраваць і як варта пісаць.

Лёс Дому літаратара, Саюзу пісьменьнікаў і статусу саміх пісьменьнікаў добра вядомы...

Загад Лукашэнкі “прыцягнуць і дапытаць” прадстаўнікоў апазыцыі накладаецца на ягонае перадвыбарчае абяцаньне, што праз колькі месяцаў апазыцыі ўвогуле ня будзе
Учорашні загад Лукашэнкі “прыцягнуць і дапытаць” прадстаўнікоў апазыцыі для мяне чамусьці накладаецца на ягонае перадвыбарчае абяцаньне, што праз колькі месяцаў апазыцыі ўвогуле ня будзе.

Лукашэнка як заўгодна перакручвае мінуўшчыну, даўнюю і нядаўнюю, але што да будучыні сваіх апанэнтаў – тут ягоныя словы часьцяком зласьліва-прароцкія. І кажа іх ён, відаць, не спантанна.

Вядома, як скарыстала праўладная прапаганда пабітыя дзьверы Дому ўраду, да якіх вязьні “амэрыканкі” ня мелі ніякага дачыненьня. А дванаццаць чалавечых жыцьцяў – гэта ня выбітыя шыбы.

Усе трагічныя падзеі Лукашэнка абарочваў на сваю карысьць
Прыгадваеца, што ўсе трагічныя падзеі (і ня толькі ў самой Беларусі) Лукашэнка абарочваў на сваю карысьць.

І ня трэба думаць, што ў гэтым ён адзіны: у спэцслужбах працуюць дзясяткі кваліфікаваных аналітыкаў, адмыслоўцаў у галіне псыхалёгіі і масавай сьвядомасьці. Працуюць, як вядома, не на апазыцыю. І, калі глядзець па выніках – працуюць эфэктыўна.

Дастаткова прэсавай службе Генпракуратуры раз на тыдзень паведамляць, што “ў пракуратуру ў справе тэрарыстычнага акту быў запрошаны старшыня партыі…” (пры тым, што размова са сьледчым можа абмяжоўвацца дыялёгам: “Былі у той момант у мэтро?” – “Не” – “Тады ўсяго добрага!”), і ў хуткім часе ў грамадзкай сьвядомасьці сфармуецца ўстойлівае перакананьне аб датычнасьці апазыцыі да жудаснай падзеі, якой яшчэ ня ведала найноўшая гісторыя Беларусі.

А ўяўляеце, што будзе, калі нехта з затрыманых у справе выбуху раптам скажа, што валізку, у якой несьлі “пякельную машыну”, яму прадаў невядомы чалавек, які размаўляў па-беларуску?

Для апанэнтаў рэжыму наступіў момант ісьціны
Выглядае, што для апанэнтаў рэжыму наступіў момант ісьціны, пры якім традыцыйных заяваў для прэсы можа быць недастаткова. Спроба далучыць (хоць якім бокам) апазыцыю да тэракту – ня той выпадак, калі адказ можа мець традыцыйна-анэмічны характар.

Немагчыма ўявіць побач лідэраў некалі адзінага Народнага фронту Беленькага і Янукевіча (якія сёньня адны для другіх “маргіналы” або “падстаўныя”?) Ня ўбачым побач лідэраў некалі славутай сацыял-дэмакратычнай Грамады (якія адны для другіх сёньня як бы і не існуюць)? Ня можаце ўявіць разам Казуліна і Мілінкевіча?

Я – не магу ўявіць.

Памыляюся?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG