Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры НАТО абмяркоўваюць Лібію


Нарада міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Бэрлін, 14 красавіка 2011 году.

Нарада міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Бэрлін, 14 красавіка 2011 году.

У Бэрліне сёньня адкрылася двухдзённая нарада міністраў замежных справаў краінаў НАТO, на якой абмяркоўваецца сытуацыя ў Лібіі. У перамовах удзельнічае і дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан. Паведамляецца, што Клінтан правядзе некалькі сустрэч, каб пераканаць саюзьнікаў прыкласьці болей намаганьняў для абароны мірных грамадзянаў Лібіі, а таксама падкрэсьліць важнасьць ваенных дзеяньняў НАТО ў барацьбе зь сіламі лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у выступе перад удзельнікамі сустрэчы адзначыў, што толькі ваеннымі сродкамі нельга дамагчыся вырашэньня лібійскага крызысу. На ягоны погляд, сам народ Лібіі павінен вызначыць сваю будучыню, а міжнародная супольнасьць прапанаваць палітычнае рашэньне.
XS
SM
MD
LG