Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адзін з падсьледных па справе аб падзеях 19 сьнежня, зазначыў, што менская трагедыя 11 красавіка сама па сабе яднае народ, але беларускія ўлады імкнуцца аб'яднаць нацыю сілай і за кошт стварэньня вобразу ворага.

"Сёньня чарнасоценцы ўзьнялі галаву. Тое, што адбываецца ў дзяржаўных СМІ — гэта страшная рэч. У прынцыпе, яны клічуць да пагромаў — ісьці і граміць апазыцыянэраў, іх офісы, іх кватэры… Таму ў беларускай сытуацыі можна чакаць чаго заўгодна, яна непрагназавальная".

Спадар Лябедзька заклікае апазыцыю не паддавацца эмоцыям, выказаць уладам і народу Беларусі свае прапановы.

Улада ж цяпер у стане шоку, кажа спадар Лябедзька:

"У гэтым стане шоку розум сьпіць, а эмоцыі на ўздыме. У такой сытуацыі ёсьць пэўныя спакусы. Улада расчараваная тымі верагоднымі злачынцамі ў іх руках. Што там токар, сьлесар? Ня цягне гэта на пагрозу для ўсёй краіны. Гэты вобраз трэба ўмацаваць. Кім? Ну, апазыцыяй. Думаю, што гэтыя гаваркія галовы на БТ пойдуць далей і ўмацуюць гэты вобраз міжнароднымі структурамі і арганізацыямі. Падкопамі ворагаў можна патлумачыць і праблемы з цукрам ды валютай... У нармальнай цывілізаванай краіне такі падыход непрымальны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG