Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Тунісу зьбіраюцца выставіць былому прэзыдэнту краіны Бэн Алі абвінавачаньні паводле 18 артыкулаў, улучна з забойствамі і кантрабандай наркотыкаў. Пра гэта паведаміў сёньня міністар юстыцыі Тунісу Лажар Каруі Шэбі. Паводле міністра, туніскі ўрад дамагаецца выдачы Бэн Алі ад уладаў Саудаўскай Арабіі, куды экс-прэзыдэнт уцёк у студзені пасьля масавых выступаў з патрабаваньнем ягонай адстаўкі.

Туніс таксама зьвярнуўся ў Інтэрпол з просьбай спрыяць арышту сям'і Бэн Алі, якая ўцякла з краіны.
XS
SM
MD
LG