Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Кучма прыйшоў на сёмы допыт


Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, якому выстаўленыя абвінавачаньні ў датычнасьці да забойства журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе, сёньня прыйшоў на чарговы – сёмы – допыт у Генэральную пракуратуру. Учора Кучма вярнуўся ў Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўрачыстасьцях з нагоды 50-годзьдзя першага палёту чалавека ў космас. Былы прэзыдэнт знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, але атрымаў дазвол на паездку ў Маскву. Сёньня стала вядома, што ў Кучмы зьявіўся новы адвакат замест памерлага ад інфаркту некалькі дзён таму Міхаіла Кісілевіча.

Экс-прэзыдэнта абвінавачваюць у перавышэньні ўлады і незаконных распараджэньнях МУС Украіны, што прывяло да забойства апазыцыйнага журналіста.
XS
SM
MD
LG