Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак: "Улада не павінна дзейнічаць неправавымі мэтадамі"


Алег Гулак

Алег Гулак

Загад Аляксандра Лукашэнкі "прыцягнуць і дапытаць" апазыцыйных палітыкаў, якія выказваліся пра менскі тэракт, — неправавы, лічыць старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:

"Даваць заданьні органам сьледзтва не ўваходзіць у кампэтэнцыю прэзыдэнта. Беларускім уладам варта адмовіцца ад такой неправавой практыкі кантраляваць працэсы. Для гэтага ёсьць спэцыяльныя службы. Таксама дзіўна выглядае, што вэрсію пра тое, што да гэтага выбуху мае нейкую датычнасьць апазыцыя, выказваць можна, а вэрсію пра датычнасьць улады выказваць нельга. Гэта дзіўны падыход".

Паводле Алега Гулака, у дзяржаўных СМІ распачалася сапраўдная прапагандысцкая кампанія. Ён таксама зьдзіўляецца, што ў дзяржаўных СМІ ня кажуць пра спачуваньні з боку краін Эўразьвязу, заходніх амбасадараў, Рады Эўропы, а агучваюць толькі спачувальныя пасланьні ад палітычных сяброў беларускіх уладаў.

Пасьля менскай трагедыі ўлады маглі б быць больш памяркоўнымі да сваіх палітычных апанэнтаў:

"Хацелася б, каб мы пабачылі рэальную кансалідацыю, а не гістэрыю наконт пятай калёны… Тут зараз важна правесьці сьледзтва, публічна, у межах працэдур, і паказаць беларускаму грамадзтву ў адкрытым судовым працэсе, хто вінаваты".

Тое ж, што ўлады ўжо цяпер кажуць, што справа раскрытая, выклікае пытаньні, бо аналягічныя заявы рабіліся і пасьля выбухаў 2005 і 2008 гадоў, зазначыў Алег Гулак і заклікаў улады дзейнічаць у межах існуючых прававых працэдур.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG