Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: парлямэнт прыняў закон на карысьць Бэрлюсконі


Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі
Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі
Парлямэнт Італіі ўхваліў у сераду ўвечары закон, які скарачае дапушчальную працягласьць судовых разьбіральніцтваў. Аглядальнікі адзначаюць, што закон дазволіць прэм'ер-міністру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі пазьбегнуць суду па аднаму з высунутых супраць яго абвінавачаньняў. Разьбіральніцтва ў справе аб подкупе Бэрлюсконі брытанскага адваката, каб прымусіць яго лгаць у судзе, працягваецца ўжо некалькі гадоў. Апазыцыя назвала новы закон «ганебным».

Сам Бэрлюсконі ўчора заявіў, што, магчыма, ня будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэм'ера на выбарах 2013 году і назваў верагодным сваім пераемнікам цяперашняга міністра юстыцыі, 40-гадовага Анджэла Альфану.
XS
SM
MD
LG