Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Кангрэсу ЗША разглядае «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»


Сёньня Камітэт у замежных справах Кангрэсу ЗША будзе разглядаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». У сераду гэты дакумэнт быў ухвалены адным з падкамітэтаў.

«Фальсыфікацыя на выбарах 19 сьнежня 2010 году і ціск на дэмакратычных актывістаў і незалежных журналістаў дыктатуры Лукашэнкі падкрэсьліваюць неабходнасьць прыняцьця такога дакумэнту» - заявіў аўтар законапраекту, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

Гэтымі днямі Кангрэс ЗША разглядае прадаўжэньне дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – закону, прынятага у 2004 годзе. "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" закліканы спрыяць дэмакратычнаму разьвіцьцю, правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацьвярджэньне і ўмацаваньне незалежнасьці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаваньне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў, незалежных мэдыяў, уключна з радыё і тэлевізійным вяшчаньнем на Беларусь, а таксама пашырэньне міжнародных абменаў.
XS
SM
MD
LG