Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Францыя будуць падтрымліваць лібійскіх паўстанцаў


Вайсковы патруль у Трыпалі

Вайсковы патруль у Трыпалі

Вялікая Брытанія і Францыя вырашылі спрыяць ўзмацненьню ўдараў НАТО па войсках Муамара Кадафі.

У выніку перамоў прэзыдэнта Францыі Ніколя Сарказі і прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэвіда Камэрана была прынятая заява, у якой гаворыцца пра неабходнасьць падтрымкі лібійскіх паўстанцаў.

Менавіта Вялікая Брытанія і Францыя ўзялі на сябе асноўную частку авіяўдараў па войсках Кадафі пасьля таго, як ЗША спынілі свой ўдзел у паветраных апэрацыях над Лібіяй. Аднак у выніку дзеяньняў НАТО на працягу некалькіх тыдняў лібійскія паўстанцы ня здолелі дасягнуць істотнай перавагі над урадавымі войскамі.

Пытаньне аб павялічэньні баявых самалётаў над Лібіяй абмяркоўваецца сёньня ў Бэрліне на сустрэчы міністраў абароны членаў НАТО.
XS
SM
MD
LG