Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранская праваабаронца стала ляўрэаткай прэміі амэрыканскага ПЭН-цэнтру


Насрын Сатудэ
Насрын Сатудэ
Іранскую праваабаронцу, пісьменьніцу Насрын Сатудэ, якая знаходзіцца ў зьняволеньні, абвясьцілі ляўрэаткай прэміі амэрыканскага Пэн-цэнтру -- Barbara Goldsmith Freedom to Write Award за 2011 год. Уладальнікамі гэтай прэміі былі дзеячы літаратуры, якія перасьледаваліся, ці былі зьняволеныя за свае выступы ў абарону свабоды слова.

Сатудэ – маці дваіх дзяцей – была пазбаўленая свабоды тэрмінам на 11 гадоў паводле абвінавачаньня ў дзеяньнях, накіраваных супраць нацыянальнай бясьпекі Ірану.

У заяве Пэн-цэнтру паведамляецца, што ў цырымоніі ўручэньня прэміі ў Нью-Ёрку 26 красавіка ад імя Сатудэ будзе ўдзельнічаць кіраўніца іранскага Цэнтру ў абарону правоў чалавека, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі.
XS
SM
MD
LG