Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ўшанавалі памяць ахвяраў менскага тэракту


Жалобная акцыя прайшла ў Віцебску там, дзе калісьці быў знак «нулявога кілямэтру», зьнесены падчас рэстаўрацыі плошчы Перамогі. Каля шасьцісот чалавек прыйшлі сюды са сьвечкамі і кветкамі — адны ўскладалі кветкі на бардзюр каля фантану, іншыя спускаліся ў падземны пераход, дзе было зацішней ад ветру. Некаторыя дзяўчаты плакалі, нехта прынёс невялікія плякацікі са словамі «Гэта наша бяда» і «Сьветлая памяць».

Зьнічы ў падземным пераходзе
Хвіліна маўчаньня
«Гэта наша бяда» і «Сьветлая памяць»

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме ды ў цывільным, а таксама хлопцы ў чорных куртках з рацыямі -«навушнікамі». Ні гарадзкога, ні абласнога кіраўніцтва на імпрэзе не было, хаця на афіцыйных сайтах анансавалася, што ў 17:56 адбудзецца жалобны мітынг.

Гэтая акцыя, як і ўчорашняя, была запачткаваная ўдзельнікамі сацыяльнай сеткі. Нечаканым для іх стала паведамленьне на інтэрнэт-старонцы гарадзкой арганізацыі БРСМ, што акцыю памяці будуць ладзіць менавіта «бээрэсэмаўцы». Пасьля камэнтароў абураных чытачоў інфармацыю пра тое, як «бээрэсэмаўцы» нібыта ініцыявалі стварэньне «імправізаванага мэмарыялу», з сайту БРСМ зьнялі.

Жалобныя акцыі прайшлі таксама ў Воршы і ў Полацку, на іх таксама сабралася па некалькі соцень чалавек.

Жалобная акцыя ў Воршы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG