Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі: Францыя ўдзельнічала ў зьвяржэньні Гбагбо


Ляран Гбагбо пасьля арышту
Ляран Гбагбо пасьля арышту
Прэзыдэнт Кот-д'Івуару Алясан Уатара абвясьціў пра стварэньне Камісіі праўды і прымірэньня для расьсьледаваньня нядаўніх актаў гвалту. Уатара выступаў на публіцы ўпершыню пасьля арышту ў панядзелак былога кіраўніка краіны Лярана Гбагбо. Новы кіраўнік дзяржавы сказаў, што ягоны папярэднік утрымліваецца «ў надзейным месцы дзесьці ў Кот-д'Івуары».

Між тым, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі сказаў, што ягоная краіна ўдзельнічала ў зьвяржэньні Гбагбо ў інтарэсах дэмакратыі і міру.
XS
SM
MD
LG