Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...але зрэдку выблісьне сонца. Тэмпэратура: 1 – 5°С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Бэрліне канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракаецца зь дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан.

Таксама ў Бэрліне сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-сяброў НАТО.

У Вашынгтоне сустрэча міністраў фінансаў краінаў G20.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1871 у Бэрліне быў створаны нямецкі парлямэнт – Рэйхстаг.

У 1920 у вёсцы Страшава каля Гарадка на Беласточчыне нарадзіўся беларускі пісьменьнік Аляксей Карпюк (пам. 1997).

У 1930 скончыў жыцьцё самагубствам расейскі паэт Уладзімір Маякоўскі (нар. 1893).

У 1945 нарадзіўся брытанскі рок-гітарыст Рычы Блэкмар (“Deep Purple”, “Rainbow”, “Blackmore’s Night”).

МІНУС 365:


Лукашэнка: “У нас шмат урану”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Прыгожая жанчына – рай для вока, пекла для душы і чысьцец для кішэні».

Уладзімір Маякоўскі
XS
SM
MD
LG