Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: НАТО ўдарыла па складах з узбраеньнем для сілаў Кадафі


НАТО заяўляе, што авіяцыя альянсу нанесла паветраны ўдар па складах з узбраеньнем для сілаў, якія падтрымліваюць Муамара Кадафі. Паводле інфармацыі НАТО, гэтыя склады знаходзяцца за трынаццаць кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад сталіцы Лібіі Трыпалі.

Раней тэлеканал «Аль-Арабія» паведаміў пра два магутныя выбухі недалёка ад лётнішча Трыпалі. Аднак камандаваньне НАТО не пацьвярджае, што выбухі могуць быць зьвязаныя з авіяўдарам сілаў кааліцыі.
XS
SM
MD
LG