Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная кантактная група заклікала Кадафі адмовіцца ад улады


Муамар Кадафі

Муамар Кадафі

Удзельнікі міжнароднай кантактнай групы па Лібіі на сваім першым пасяджэньні ў сталіцы Катару Досе заклікалі лібійскага лідэра Муамара Кадафі тэрмінова адмовіцца ад улады. "Кадафі і ягонае атачэньне страцілі легітымнасьць і павінны даць права лібійцам самастойна вызначаць сваю будучыню», -- гаворыцца ў выніковай заяве сустрэчы, якая адбылася сёньня пад старшынствам Вялікай Брытаніі і Катару. У абмеркаваньні ўдзельнічалі прадстаўнікі каля 40 краінаў і міжнародных арганізацыяў, улучна з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Прадстаўнікі лібійскіх паўстанцаў, якія таксама прысутнічалі на сустрэчы і якім паабяцалі фінансавую падтрымку, заклікалі НАТО павялічыць авіяўдары па пазыцыях войскаў Кадафі.
XS
SM
MD
LG