Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў, верагодна, жывы


Доку Ўмараў
Доку Ўмараў
Ліквідацыя лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмарава падчас спэцапэрацыі ў Інгушэтыі не пацьвярджаецца. Пра гэта заявіў сёньня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў пытаньнях супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам Анатолій Сафонаў.

Нягледзячы на тое, што адпаведныя мэдыцынскія экспэртызы яшчэ не завершаныя, існуюць ускосныя доказы, што Доку Ўмараў, верагодна, жывы, паведаміў Сафонаў.

Меркавалася, што Ўмараў быў забіты ў выніку расейскага авіяўдару ў Інгушэтыі сёлета 29 сакавіка.

Тыдзень таму, чалавек, які назваўся Доку Ўмаравым, патэлефанаваў на Радыё Свабода і сказаў, што жывы і плянуе далейшыя напады.
XS
SM
MD
LG