Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская пракуратура дапытае Пуціна


Масква: Ўладзімір Пуцін і Юлія Цімашэнка на перамовах аб газавых пастаўках, 2 кастрычніка, 2009

Масква: Ўладзімір Пуцін і Юлія Цімашэнка на перамовах аб газавых пастаўках, 2 кастрычніка, 2009

Украінская пракуратура плянуе найбліжэйшым часам дапытаць прэм'ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна ў рамках крымінальнай справы, заведзенай супраць былой кіраўніцы ўкраінскага ўраду Юліі Цімашэнкі.

Паводле слоў адваката Цімашэнкі Багдана Фэрэнца, такую заяву зрабіў сьледчы Генэральнай пракуратуры Ўкраіны па асабліва важных справах Аляксандар Нечваглод.

Крымінальная справа супраць Цімашэнкі была заведзеная паводле закідаў у перавышэньні паўнамоцтваў падчас падпісаньня кантракту аб паставак прыроднага газу з Расеі ў 2009 годзе.

Дзейная ўкраінская адміністрацыя мяркуе, што газавыя ўгоды падпісаныя Юліяй Цімашэнкай і яе тагачасным расейскім калегам Уладзімірам Пуціным супярэчылі нацыянальным інтарэсам Украіны.
XS
SM
MD
LG