Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўку выключылі з Баранавіцкага ўнівэрсытэту


Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Аляксандру Суславу, студэнтку Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выключылі з ВНУ.

Праблемы з навучаньнем у Аляксандры пачаліся адразу ж пасьля Плошчы-2010. Яе затрымалі і асудзілі на адміністрацыйны арышт. Пасьля адбыцьця пакараньня адміністрацыя ВНУ дазволіла Аляксандры працягваць навучаньне і дапусьціла да здачы сэсіі. Але адзін з іспытаў ёй здаць так і не ўдалося. Як кажа Аляксандра Суслава, выключэньне носіць палітычны характар:

«Мяне выклікалі ў дэканат і сказалі, што я выключаная. Паведамілі, што я мушу пісаць заяву аб атрыманьні акадэмічнай даведкі. Калі браць агулам, то многія студэнты маюць некалькі запазычанасьцяў. А ў мяне толькі адзін няздадзены іспыт. Мне паставілі здачу курсавой раней чым экзамэн. Я меркавала, што маю яшчэ тыдзень, але раптам выявілася, што ў мяне ўжо няма гэтага часу. Сёньня ж прыйшло паведамленьне аб маім выключэньні».

Аляксандра Суслава была студэнткай Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, займалася на спэцыяльнасьці «правазнаўства». Яе выключылі з трэцяга курсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG