Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальныя жалобы ў суседніх краінах


Дзень нацыянальнай жалобы абвяшчаецца ў сувязі з падзеяй, якая спрычыніла шматлікія чалавечыя ахвяры (катастрофа, тэракт) ці ў памяць аб такіх падзеях. У некаторых краінах жалоба абвяшчаецца ў выпадку сьмерці дзейнага або былога кіраўніка дзяржавы.

У СССР агульнанацыянальная жалоба абвяшчалася толькі пасьля сьмерці Леніна, Сталіна, Брэжнева, Андропава і Чарненкі. Выключэньнем стала жалоба з нагоды сьмерці першага касманаўта Юрыя Гагарына.

Летась у Польшчы была абвешчаная тыднёвая нацыянальная жалоба з прычыны гібелі прэзыдэнта Леха Качынскага і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

Жалоба з гэтай нагоды была абвешчаная яшчэ ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Расеі і ва Ўкраіне. У 2008 годзе ў Кіргізстане жалоба абвяшчалася ў дзень пахаваньня пісьменьніка Чынгіза Айтматава.


Ва Ўкраіне ў апошнія гады нацыянальная жалоба абвяшчалася з наступных нагодаў:

23 жніўня 2006 году – у сувязі з катастрофай пасажырскага самалёта Ту-154 каля пасёлка Наўгародзкае Данецкай вобласьці,

16 кастрычніка 2007 году – у сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў выніку выбухаў газу ў жылых дамах горада Днепрапятроўску,

20 лістапада 2007 году – у сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў горадзе Данецку на шахце імя А. Ф.Засядзькі,

30 красавіка 2008 году – у сувязі з катастрофамі верталёта Мі-8 у раёне плятформы «Таўрыда» «Чарнаморнафтагазу» і судна «Нафтагаз-67» у Паўднёва-Кітайскім моры,

26 сьнежня 2008 году – у сувязі з трагедыяй у горадзе Еўпаторыі,

12 красавіка 2010 году – жалоба па ахвярах катастрофы пад Смаленскам самалёта прэзыдэнта Польшчы.


У Расеі за апошнія гады нацыянальная жалоба абвяшчалася шмат разоў:

6-7 верасьня 2004 году – з нагоды гібелі людзей падчас тэрарыстычнага нападу на школу ў Беслане,

5 траўня 2006 году – з нагоды катастрофы самалёта над Чорным морам у раёне Сочы,

10 ліпеня 2006 году – з нагоды авіякатастрофы ў раёне Іркуцку,

24 жніўня 2006 году – авіякатастрофа ў Данецкай вобласьці Ўкраіны,

21 Сакавік 2007 году – аварыя на шахце, авіякатастрофа, пажар ў доме для старых,

25 Красавік 2007 году – жалоба з нагоды сьмерці экс-прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына,

13 жніўня 2008 году – у сувязі з гуманітарнай катастрофай у Паўднёвай Асэтыі,

9 сьнежня 2008 году – у сувязі са сьмерцю Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II,

7 сьнежня 2009 году – у сувязі з пажарам у начным клюбе ў Пярмі,

12 красавіка 2010 году – жалоба па ахвярах катастрофы пад Смаленскам самалёта прэзыдэнта Польшчы,

Нацыянальная жалоба ў Расеі звычайна абвяшчаецца, калі колькасьць ахвяраў перавышае 60 чалавек.

У выпадкаў тэрактаў у Расеі абвяшчалася мясцовая жалоба:

30 сакавіка 2010 году – у Маскве ў сувязі з тэрактам на маскоўскіх станцыях мэтро «Лубянка» і «Парк Культуры»,

26 студзеня 2011 году – у Маскве і Падмаскоўі ў сувязі з выбухам у аэрапорце «Дамадзедава».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG