Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: лібійскім паўстанцам трэба даць грошай


Катар: генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун і кіраўнік камісіі Афрыканскага Зьвязу Жан Пін на паседжаньні міжнароднай кантактнай групы па Лібіі, Доха, 13 красавіка, 2011
Катар: генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун і кіраўнік камісіі Афрыканскага Зьвязу Жан Пін на паседжаньні міжнароднай кантактнай групы па Лібіі, Доха, 13 красавіка, 2011
Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун выступіў за стварэньне міжнароднага фонду для дапамогі лібійскім паўстанцам у пераадоленьні гуманітарнага крызісу на падкантрольных ім тэрыторыях. Выступаючы ў Катары на міжнароднай нарадзе па лібійскім пытаньні, кіраўнік ААН сказаў, што на гэтыя мэты трэба выдзеліць 310 мільёнаў даляраў.

Раней міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі заклікаў да стварэньня міжнароднага фінансавага мэханізму, празь які краіны сьвету маглі б дапамагаць паўстанцам у Лібіі наладзіць функцыянаваньне дзяржаўных службаў.
XS
SM
MD
LG