Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: экс-прэзыдэнт плянаваў масавыя забойствы


Экс-прэзыдэнт Тунісу Зін Эль Абідзін Бэн Алі
Экс-прэзыдэнт Тунісу Зін Эль Абідзін Бэн Алі
Экс-прэзыдэнт Тунісу Зін Эль Абідзін Бэн Алі загадаў учыніць авіяўдары па горадзе, у якім праходзілі пратэсты з патрабаваньнем яго адстаўкі.

З такой заявай выступіў сёньня Таўфік Будэрбала – кіраўнік камісіі, што дасьледуе правапарушэньні ўладаў падчас студзеньскіх пратэстаў, што прывялі да адхіленьня ад улады Бэн Алі.

Паводле камісіі, плянаваны авіяўдар па горадзе Касэрын, на захадзе краіны, ня быў зьдзейсьнены толькі дзякуючы адмове вайскоўцаў выканаць загад.

Сьледзтва сьцьвярджае, што Бэн Алі аддаў загад за некалькі дзён да сваіх уцёкаў у Савудаўскую Арабію 14 студзеня.

У часе пратэстаў у Тунісе супраць кіраваньня Бэн Алі, які займаў прэзыдэнцкую пасаду 23 гады, загінулі больш за 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG