Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына высылае лібійскіх дыпляматаў


Улады Нямеччыны высылаюць з краіны пяцёх лібійскіх дыпляматаў.

Афіцыйны Бэрлін паведаміў сёньня, што дыпляматы запалохвалі сваіх суайчыньнікаў, якія жывуць у Нямеччыне. Падрабязнасьці не разгалошваюцца.

Высланыя асобы павінны пакінуць тэрыторыю краіны на працягу тыдня.

У сувязі зь інцыдэнтам нямецкі МЗС выклікаў для тлумачэньняў лібійскага амбасадара.

Нямеччына належыць да лягеру краін, якія крытычна ставяцца да вайсковай інтэрвэнцыі ў Лібію.
XS
SM
MD
LG