Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Емэне: 10 забітых


Емэнскія апазыцыянэркі

Емэнскія апазыцыянэркі

У Емэне прынамсі 10 чалавек загінулі сёньня ў выніку сутыкненьняў прыхільнікаў і апанэнтаў дзейнага прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха.

Паведамляецца, што ўрадавыя сілы бясьпекі атакавалі вайскоўцаў, якія перайшлі на бок апазыцыі ў сталіцы краіны Сане і горадзе Амран, за 170 кілямэтраў ад сталіцы.

У Амране загінулі пяць верных прэзыдэнту паліцэйскіх, у сталіцы кожны з бакоў страціў па адным чалавеку.

На поўдні краіны ў горадзе Адэне прапрэзыдэнцкія войскі адкрылі агонь па дэманстрантах. Загінулі прынамсі тры чалавекі, восем былі параненыя.

Масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які кіруе краінай 32 гады, доўжацца трэці месяц. Салех прапаноўваў шэраг кампрамісных варыянтаў перадачы ўлады, але апазыцыя патрабуе яго безумоўнага зыходу і прыцягненьня да суду.
XS
SM
MD
LG