Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Землятрусы ў Фукусіме ня спыняцца 10 год


Сэрыя падземных штуршкоў у раёне катастрафічнага землятрусу, які здарыўся ў Японіі 11 сакавіка, можа працягвацца яшчэ 10 год. З такой заявай выступіў прадстаўнік Геалягічнай службы ЗША, паведамляе ІТАР-ТАСС. Ён патлумачыў, што ў выніку землятрусу павялічыўся падземны ціск на ўчасткі Японскага жэлабу ў раёне выспы Хонсю, на якой месьціцца аварыйная АЭС "Фукусіма-1" і сталіца Японіі Токіё.

У аўторак на паўночным захадзе Японіі здарыўся чарговы землятрус, магнітудай 5,8 балаў па шкале Рыхтэра. Падземныя штуршкі землятрусу, з эпіцэнтрам у прэфэктуры Фукусіма, былі адчувальныя на адлегласьці 250 кілямэтраў – у Токіё.
XS
SM
MD
LG