Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Расея гатовая перагледзець цану на газ


Прэм'ер-міністры Расеі і Ўкраіны Ўладзімір Пуцін і Мікалай Азараў, 27 кастрычніка, 2010
Прэм'ер-міністры Расеі і Ўкраіны Ўладзімір Пуцін і Мікалай Азараў, 27 кастрычніка, 2010
Расейскі ўрад гатовы абмеркаваць магчымасьць перагляду прынцыпаў цэнаўтварэньня ў галіне паставак прыроднага газу ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў.

На сёньняшнім паседжаньні кабінэту міністраў Украіны Азараў сказаў, што "Прэм'ер Расеі паабяцаў даручыць свайму намесьніку Сечыну ў часе яго візыту ва Ўкраіну 19 красавіка абмеркаваць з урадам Украіны пытаньне абгрунтаванасьці гэтай формулы цэнаўтварэньня на газ для Ўкраіны".

Напярэдадні Азараў правёў па гэтым пытаньні перамовы ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным, які, у сваю чаргу, пераконваў украінскае кіраўніцтва далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
XS
SM
MD
LG