Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегі гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута па апазыцыйным Саюзе палякаў пачалі кампанію, каб яму зьмянілі меру стрыманьня і выпусьцілі з турэмнага ізалятара.

На сходзе арганізацыі ўдзельнікі ставілі подпісы пад зваротам у абласную пракуратуру. Як паведаміла выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу Анжаліка Арэхва, іхнія актывісты зьбіраюць подпісы таксама ў іншых гарадах.

Андрэй Пачобут зьяўляецца кіраўніком Галоўнай рады Саюзу палякаў, што не прызнаецца ўладамі. Ён — карэспандэнт польскай “Газэты Выборчэй”.

Андрэя Пачобута пасадзілі ў сьледчы ізалятар Гарадзенскай турмы N1 па абвінавачаньні ў абразе прэзыдэнта (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу РБ), супраць яго распачата сьледзтва таксама па артыкуле 367 КК — “паклёп на прэзыдэнта”.

У аснове справы публікацыі Андрэя Пачобута, большая частка якіх узята з варшаўскай “Газэты Выборчэй”, а таксама зь яго прыватнага блогу і з сайту “Белорусский партизан”.
XS
SM
MD
LG