Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША абмяркоўваюць з Пакістанам супрацьдзеяньне ісламскім экстрэмістам


ЗША абмяркоўваюць з Пакістанам пытаньне дапамогі Ісламабаду з боку амэрыканскіх спэцслужбаў у справе супрацьдзеяньня ісламскім экстрэмістам.

Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнту Марка Тоўнэра. Днём раней у Вашынгтоне адбыліся перамовы кіраўнікоў выведак двух краінаў.

У адносінах паміж Вашынгтонам і Ісламабадам ўзьнікла напружаньне пасьля арышту ў Пакістане амэрыканца Рамйманда Дэвіса, які застрэліў ў студзені двух мясцовых жыхароў. Сам ён сьцьвярджае, што дзейнічаў у мэтах самаабароны, паколькі яго спрабавалі абрабаваць.
XS
SM
MD
LG