Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Катары зьбярэцца міжнародная кантактная група па Лібіі.


Сёньня ў Катары зьбярэцца міжнародная кантактная група па Лібіі, мэта якой – каардынацыя дзеяньняў міжнароднай супольнасьці ў сувязі з канфліктам паміж сіламі Муамара Кадафі і паўстанцамі, якіх падтрымлівае НАТО.

Чакаецца, што на сустрэчы выступяць прадстаўнікі Пераходнай нацыянальнай рады -- палітычнага органу паўстанцаў, легітымнасьць якога прызналі Катар, Італія і Францыя. На сустрэчы таксама будзе прысутнічаць былы міністар замежных спраў Лібіі Муса Куса, які ў канцы сакавіка зьбег у Вялікую Брытанію.

Напярэдадні няўдачай завяршыліся міратворчыя спробы Афрыканскага саюзу – лібійскія паўстанцы заявілі, што ўмовай спыненьня вайсковых дзеяньняў з іхняга боку засітаецца неадкладная адстаўка Кадафі.
XS
SM
MD
LG