Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон асудзіў выбух у Менску


Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў выбух у менскім мэтро і выказаў спачуваньні сем'ям ахвяраў.

"Мы асуджаем гэты жахлівы ўчынак, які дэманструе абсалютную пагарду да чалавечага жыцья", – сказаў сёньня журналістам на брыфінгу ў Вашынгтоне прэсавы сакратар Дзярждэпу Марк Тоўнэр.

"У гэты жалобны момант мы выказваем нашыя спачуваньні сэм'ям і блізкім пакалечаных і забітых", – дадаў ён.
XS
SM
MD
LG