Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы адваявалі Адждабію


Танк кадафістаў, разбамбаваны авіяцыяй НАТО пад Адждабіяй
Танк кадафістаў, разбамбаваны авіяцыяй НАТО пад Адждабіяй
Апалчэнцы Пераходнай нацыянальнай рады Лібіі вярнулі пад свой кантроль стратэгічна важны горад Адждабію. Посьпеху паўстанцаў спрыялі авіяўдары НАТО, якія за апошнія двое сутак баёў пад Адждабіяй зьліквідавалі прынамсі 60 адзінак бронетэхнікі кадафістаў.

Тым часам працягваюцца сутыкненьні ў раёне падкантрольнага паўстанцам гораду Місурата, які аблягаюць сілы Кадафі. Сёньня праўрадавыя войскі правялі інтэнсіўны абстрэл гораду з сыстэмаў "Град".
XS
SM
MD
LG