Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хосьні Мубарак: з допыту – ў шпіталь


Хосьні Мубарак
Хосьні Мубарак
Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак атрымаў інфаркт сёньня падчас допыту ў пракуратуры паводле абвінавачаньняў у хабарніцтве і злоўжываньні ўладай, паведаміла сёньня эгіпэцкае дзяржаўнае тэлебачаньне.

82-гадовы Мубарак быў зьмешчаны ў шпіталь гораду Шарм аль-Шэйх, на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, дзе ён жыў пасьля сваёй адстаўкі ў выніку масавых пратэстаў у лютым гэтага году.

Напрыканцы свайго кіраваньня Мубарак цярпеў ад шэрагу хваробаў і перанёс шэраг апэрацыяў.
XS
SM
MD
LG