Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: урадавыя войскі змагаюцца з пратэстоўцамі


Танкі на подступах да гораду Баніяс

Танкі на подступах да гораду Баніяс

Сілы бясьпекі Сырыі сёньня праводзяць апэрацыю ў прымесьцях партовага гораду Баніяс. Паводле сьведчаньняў відавочцаў і праваабаронцаў, чуваць разрывы снарадаў і страляніна. Як паведамілі жыхары гораду Байда, войскі, якія занялі яго ў нядзелю, вялі неўтаймаваную страляніну. Забітыя чатыры чалавекі. Урадавыя сілы ў Байдзе перакрылі шляхі дастаўкі харчаваньня ў Баніяс.

Антыўрадавыя маніфэстацыі ў Сырыі пачаліся 15 сакавіка. Іх удзельнікі патрабуюць неадкладнага пачатку палітычных рэформаў.
XS
SM
MD
LG