Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПА АБСЭ выказаў спачуваньне беларускаму народу


Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Петрас Эфтымію выказаў спачуваньні беларускаму народу ў зьвязку з выбухам бомбы ў менскім мэтро, у выніку якога як найменей 12 чалавек загінулі і дзясяткі былі параненыя. Ён напісаў:

«Я выказваю нашы спачуваньні беларускаму народу ў зьвязку з гвалтам мінулым вечарам у сталіцы краіны. Мы салідарныя зь людзьмі Беларусі ў асуджэньні гэтага акту гвалту. Мы спадзяемся, што ўлады будуць трымацца вяршэнства закону пры расьсьледаваньні гэтага інцыдэнту і гарантуюць бясьпеку грамадзянам Беларусі».
XS
SM
MD
LG