Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 красавіка


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

РАНКАМ...


...вягляне сонца, але надвечар захмарыцца і задажджыць. Тэмпэратура: 1 – 6°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дзень жалобы ў Беларусі ў сувязі з трагедыяй на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” 11 красавіка.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў пачынае пяцідзённы візыт у Кітаі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1743 нарадзіўся Томас Джэфэрсан, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША (1776).

У 1906 нарадзіўся ірляндзкі пісьменьнік Сэмюэл Бэкет, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1969).

У 1943 нямецкія акупацыйныя войскі на Смаленшчыне ў лесе каля вёскі Катынь адкрылі масавыя пахаваньні польскіх афіцэраў, расстраляных перад вайною карнікамі НКВД.

У 1995 дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі з парушэньнем працэдуры прынялі пастанову аб правядзеньні рэфэрэндуму аб беларускай мове і дзяржаўнай сымболіцы.

МІНУС 365:


Палякі разьвітваюцца з загінулымі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Ты – на зямлі. І ад гэтага няма лякарства”.

Сэмюэл Бэкет
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG