Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У прымесьці Парыжу пакаралі жанчыну за паранджу


У прымесьці Парыжу зарэгістраваны першы выпадак адміністратыўнага пакараньня жанчыны за нашэньне мусульманскай вопраткі, якая закрывае твар. 27-гадовая жанчына была затрыманая на аўтастаянцы гандлёвага цэнтру ў горадзе Мюро. Паліцыянты ўручылі ёй паперу пра неабходнасьць заплаціць штраф 150 эўра, ці зарэгістравацца для праходжаньня гэтак званага «курсу грамадзянства».

У панядзелак у Францыі ўвайшоў у сілу закон, які забараняе насіць жаночую мусульманскую вопратку, якая закрывае твар.
XS
SM
MD
LG