Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Люксэмбург: сустракаюцца міністры замежных справаў ЭЗ


Сёньня ў Люксэмбургу адбываецца пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу, на якім будзе разглядацца і беларускае пытаньне.
Адкрываючы пасяджэньне, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан сказала: “Я перадала свае спачуваньні сем’ям, якія страцілі сваіх любімых або маюць параненых у выніку таго, што адбылося ў Беларусі. Мы таксама працягваем сачыць за гэтай сытуацыяй”.

Мая Кацыянчыч, прэсавы прадстаўнік Кэтрын Эштан, сказала карэспандэнту Радыё Свабода, што беларускае пытаньне на сёньняшняй сустрэчы ў Люксэмбургу абмяжуецца азнаямленьнем прысутных з апошнімі палітычнымі падзеямі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG