Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЭ ўшанавала памяць ахвяраў тэракту ў Менску


Сёньня ранішняе паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы пачалося зь хвіліны маўчаньня у памяць ахвяраў тэракту ў менскім мэтро. "Ад імя асамблеі я рашуча асуджаю тэрарыстычны акт, які адбыўся ў менскім мэтро, -- заявіў старшыня ПАРЭ Мэўлют Чавушоглу. – Выбух, які забраў жыцьці як мінімум 11чалавек і траўмаваў многіх іншых, зьяўляецца барбарскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасьцямі, дзеля якіх працуе ПАРЭ. Я хачу выказаць нашы глыбокія спачуваньні сем'ям загінулых, а таксама салідарнасьць з усімі пацярпелымі і іх сем'ямі".

12 красавіка ў Страсбуры на пасяджэньні палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбудуцца слуханьні па сытуацыі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG