Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
На сайце пракуратуры апублікаваная заява наступнага зьместу:

"У некаторых сродках масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, зьявіліся безадказныя публікацыі паклёпніцкага характару, рознага роду выдумкі, якія дыскрэдытуюць беларускую дзяржаву і грамадзтва. Органы сьледзтва адразу ж пачалі неадкладныя сьледчыя і апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы для вызначэньня асобаў, вінаватых гэтым злачынстве. Аб ходзе расьследаваньня грамадзкасьць будзе пастаянна інфармавацца.

Праваахоўныя органы будуць ўдзячныя грамадзянам за любую дапамогу ў раскрыцьці дадзенага злачынства.

Генэральная пракуратура перасьцерагае ўсіх, хто выкарыстоўвае трагічныя падзеі ў спэкуляцыйных мэтах, аб недапушчальнасьці такіх дзеяньняў і магчымай строгай юрыдычнай адказнасьці ў адпаведнасьці з дзейным заканадаўствам".

Заявы з нагоды тэракту сапраўды робяцца самыя розныя. Напрыклад, учора ў праграме «Белорусское времечко» на канале "Лад" старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька паведаміў, што на перадачу пазваніў невядомы, які сказаў: «Ага, так і трэба вам. Мы і далей так будзем рабіць. Яшчэ болей, таму што пры ўладзе не тыя людзі, хто трэба!»

«Не ўсе разумелі гэта 19 сьнежня, — працягваў Давыдзька, — не ўсе разумелі, калі з-за мяжы патрабавалі санкцыяў, не ўсе разумелі падчас арганізацыі валютнай і цукровай панікі, што нашай краіне абвясьцілі вайну. Цяпер гэта стала зразумела. Нам абвясьцілі вайну!»

Невядома, ці разглядае пракуратура гэтую заяву спадара Давыдзькі, як адзін з узораў «выкарыстаньня трагічных падзеяў у спэкуляцыйных мэтах».
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG