Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уільям Хейг: ЭЗ зьбіраецца ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану


Уільям Хейг

Уільям Хейг

Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану. Пра гэта сёньня, напярэдадні нарады кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў ЭЗ ў Люксэмбургу, паведаміў міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Ўільям Хейг. Ён сказаў, што дадатковыя санкцыі будуць тычыцца 32 іранскіх чыноўнікаў, датычных да арыштаў і перасьледаў апазыцыйных актывістаў і журналістаў, іншых парушэньняў правоў чалавека.

На сустрэчы ў Люксэмбургу таксама будзе абмяркоўвацца беларуская праблематыка, сытуацыя ў Лібіі і шэраг іншых міжнародных праблемаў.
XS
SM
MD
LG