Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалі: піраты вызвалілі сухагруз


Самалійскія піраты сёньня вызвалілі захоплены імі тайляндзкі сухагруз з 25 матросамі на борце. Прадстаўнік піратаў паведаміў агенцтву Reuters, што за карабель Thor Nexus выкрадальнікі атрымалі выкуп 5 мільёнаў даляраў. Інфармацыю аб вызваленьні сухагруза пацьвердзіла і рэдакцыя інтэрнэт-выданьня Somalia Report, прысьвечанага праблемам пірацтва ў гэтым рэгіёне.

Цяпер судна накіроўваецца ў порт Мамбаса ў Кеніі.
XS
SM
MD
LG