Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: прэзыдэнт Уатарa заклікаў спыніць гвалт


Прэзыдэнт Алясан Уатара праводзіць нараду з генэраламі. Абіджан, 11 красавіка
Прэзыдэнт Алясан Уатара праводзіць нараду з генэраламі. Абіджан, 11 красавіка
Прэзыдэнт Кот-д'Івуару Алясан Уатара заклікаў удзельнікаў узброенага канфлікту ўстрымацца ад гвалту і выказаў надзею на пачатак «новай эры» ў гісторыі краіны. Уатара выступіў па тэлебачаньні ў панядзелак увечары пасьля таго, як ягонае войска затрымалі ў найбуйнейшым горадзе краіны Абіджане былога прэзыдэнта Лярана Гбагбо, які адмаўляўся перадаць уладу саперніку, які перамог на выбарах у лістападзе. Уатара паабяцаў захаваць жыцьцё і бясьпеку Гбагбо і ягонай сям'і, але адзначыў, што экс-прэзыдэнт павінен адказаць перад судом.

У часе канфлікту паміж прыхільнікамі двух прэзыдэнтаў загінулі сотні грамадзянаў Кот-д'Івуару, каля мільёну чалавек сталі ўцекачамі.
XS
SM
MD
LG